«Дажынкі» даюць штуршок развіццю раёнаў і ў добраўпарадкаванні, і ў сельскай гаспадарцы – Мікалай Шарснёў

Правядзенне ў райцэнтрах свята працаўнікоў вёскі дае штуршок развіццю населеных пунктаў, не толькі пераўтвараючы гарады, але і падцягваючы паказчыкі ў аграпрамысловым комплексе. Такое меркаванне выказаў падчас выязнога штаба па падрыхтоўцы да абласных "Дажынак-2021" у Шуміліне старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

"Сложна акумуляваць вялікі аб'ём сродкаў і будаўнічых работ у пэўным райцэнтры, а "Дажынкі" дапамагаюць зрабіць гэта. У Шуміліне праведзена вялікая праца, гарпасёлак пераўтвараецца, але ў задачах раёна, які прымае сёлета эстафету свята працаўнікоў вёскі, падцягнуць і паказчыкі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Шумілінскі раён пакажа сябе не горш за мінулагодні, ураджай будзе вышэйшы, хоць АПК па аб'ектыўных прычынах не выходзіць у лідары ў вобласці", - адзначыў Мікалай Шарстнёў.

Больш за 70% работ па падрыхтоўцы да свята "Дажынкі-2021" у Шуміліне ўжо выканана, многія аб'екты знаходзяцца на фінальнай стадыі рамонту, сказаў старшыня Шумілінскага райвыканкама Віктар Гутараў. У ліку такіх аб'ектаў - цэнтральны стадыён. З 1970-х гадоў на ім не праводзілася амаль ніякіх змен, і вось цяпер ён стане годным спартыўным комплексам і базай для правядзення спаборніцтваў, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню. Тут з'явяцца новыя трыбуны на 200 пасадачных месцаў, абноўленыя хакейная скрынка і футбольнае поле. На тэрыторыі галоўнай раённай спартыўнай арэны ўжо ўстаноўлены пляцоўка для варкаўта, пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі, укладзена штучнае пакрыццё на бегавой дарожцы. Разам з раённай ДЮСШ, ФАКам, размешчанымі побач, гэты аб'ект паслужыць развіццю не толькі культывуемых у Шуміліне грэка-рымскай барацьбы і валейбола, але і футбола. Для размяшчэння каманд, якія змогуць прыязджаць на спаборніцтвы высокага ўзроўню, у райцэнтры маецца гасцініца і будуецца новая прыкладна на 70 нумароў. Таксама ў будучыні будуць задзейнічаны і наяўныя жылыя памяшканні раённай гімназіі-інтэрната, якая сёлета закрываецца, а школьнікі будуць вучыцца ў двух школах Шуміліна. Добрая матэрыяльная база ў СШ №1, дзе сёння пабываў выязны штаб. Тут таксама ідуць рамонтныя работы. А вось другой школай райцэнтра давядзецца заняцца шчыльней, каб дзеці маглі атрымліваць адукацыю ў камфортных умовах. У ёй патрэбен рамонт і лепшае аснашчэнне.

Таксама на фінальнай стадыі будаўніцтва знаходзіцца разлікова-касавы цэнтр (РКЦ) райгаза. Гэты аб'ект узводзіўся з нуля, і 10 верасня павінны быць завершаны ўсе работы на дадзеным аб'екце. Першы працоўны дзень па плане пачнецца 12 верасня, а урачыстае адкрыццё РКЦ адбудзецца ўжо падчас "Дажынак".

Значна зменіцца аблічча цэнтральнага парка. Зараз ідуць работы па стварэнні алеі герояў, зоны адпачынку з фантанам, дзіцячага гарадка і пляцоўкі для варкаўта. Таксама паралельна ідзе будаўніцтва кафэ, якое з'явіцца на месцы ранейшага. Аб'ект грамадскага харчавання ўзводзіць мясцовы прадпрымальнік. На прылеглай да паркавай зоны тэрыторыі адкрыецца новы раённы музей: былое будынак падатковай інспекцыі рэканструююць пад устаноўку культуры, якой патрэбны больш прасторныя плошчы для экспазіцый.

«Усё, што робіцца ў райцэнтрах да «Дажынак», застаецца тут на доўгія гады. Школы, сады, установы культуры, добраўпарадкаванне паркаў і алей, абноўленыя вуліцы і дарогі. Усё гэта робіцца для таго, каб наблізіць узровень жыцця райцэнтраў да гарадскога і ўтрымаць моладзь, сем'і ў перспектыўных населеных пунктах», — падвёў вынік Мікалай Шэрстнёў.

БЕЛТА.