Дзед Мароз дапамагае супрацоўнікам ДАІ патруляваць дарогі Віцебска

Дзядуля Мароз дапамагае сёння супрацоўнікам ДАІ патруляваць дарогі Віцебска, паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна.

Дзядуля Мароз дапамагае сёння супрацоўнікам ДАІ патруляваць дарогі Віцебска, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна.

Дзядуля Мароз-міліцыянер аблюбаваў назіральны пост на плошчы Свабоды. Як і належыць вартаўніку парадку, ён уважліва кантралюе сітуацыю на дарозе. Добрасумленныя і дысцыплінаваныя кіроўцы напярэдадні Новага года атрымаюць ад добрага Дзядулі і яго памочніцы Снягурачкі віншаванні і падарункі.

Падарункі чакаюць і юных удзельнікаў дарожнага руху, якія апынуцца на плошчы падчас працы Дзядулі Мароза. Галоўны навагодні персанаж будзе вадзіць з дзецьмі карагоды і заадно ўспамінаць правілы дарожнага руху.

Алена Ціханава