Дзеды Марозы і Снягуркі далі сёння старт навагоднім святам у Віцебску

24 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Агляд Дзядоў Марозаў і Снягурак праходзіць сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Шэсце галоўных герояў навагодняга свята ў суправаджэнні духавога аркестра пачалося ад плошчы Свабоды і завершыцца ля галоўнай гарадской елкі на плошчы Перамогі. Асноўны склад калоны складаюць 650 Дзядоў Марозаў і Снягурак. Але гэта прыблізная колькасць, таму што да іх можа далучыцца кожны ахвотны – галоўная ўмова – мець адпаведны нарад. Ля галоўнай елкі абласнога цэнтра пры зборы тысяч гараджан пройдзе вясёлая акцыя "Запалім елку разам" і будзе дадзены старт навагоднім і калядным гулянням. Першае з іх пройдзе тут жа. Усіх гасцей акцыі чакаюць канцэрт, дыскатэка, катанне на конях і поні, будзе працаваць святочны гандаль. А завершыць дзень вялікі святочны феерверк. Як абяцаюць арганізатары, ён ні ў чым не будзе саступаць агням, якія запальваюцца ў небе Віцебска ў дні фестывалю "Славянскі базар".-0-