Дзеячы культуры Віцебскай вобласці ўдастоены спецыяльнай прэзідэнцкай прэміі
Сярод уладальнікаў 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва апынуліся тры прадстаўнікі нашай вобласці.
Гэта мастакі Таццяна і Юрый Рудэнка, узнагароджаныя за высокія творчыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва і актыўную выставачны дзейнасць, а таксама намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №3 Наваполацка, кіраўнік узорнага хору «Звонкія галасы» Альберт Кажушкевіч, які адзначаны за высокія дасягненні ў эстэтычным выхаванні творчай моладзі. Традыцыйна гэтыя ўзнагароды ўручаюцца ў калядныя дні разам з пяццю прэміямі «За духоўнае адраджэнне». Сёлета прэміі прысуджаны епіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію, калектывам рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі і Быхаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню «Беларускі дзіцячы фонд» і начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага райвыканкама Вользе Чамаданавай.
Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"