Дэкрэт №10 забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне інвестараў з мясцовай уладай - эксперт

10 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Уступленне ў сілу дэкрэта №10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне інвестараў з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Такую кропку гледжання выказала ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязей камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Людміла Карнаухава. Дэкрэт №10 будзе спрыяць стварэнню спрыяльных умоў для актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці і дадатковых гарантый абароны правоў інвестараў. Спрошчванню ўзаемадзеяння інвестара з уладай будзе служыць палажэнне аб прадастаўленні права заключэння інвестыцыйных дагавораў, якія рэалізуюцца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і ў межах кампетэнцыі выканаўчага камітэта, аблвыканкама. Акрамя таго, для заключэння такіх дагавораў не патрабуюцца бізнес-план і комплексная экспертыза інвестпраекта. На думку Людмілы Карнаухавай, гэта значна паскорыць працэс рэалізацыі праектаў на месцах. На думку эксперта, пры распрацоўцы дакументаў для рэалізацыі дэкрэта №10 Мінэканомікі неабходна разгледзець магчымасць стварэння тыпавога дагавора з інвестарам. Гэта спрасціла б яго рэгістрацыю ў дзяржрэестры, лічыць яна. У першым паўгоддзі бягучага года арганізацыі вобласці прыцягнулі $44,5 млн. замежных інвестыцый, што складае 30,7% ад гадавога задання. Прамыя замежныя інвестыцыі ў эканоміку рэгіёна склалі $15,4 млн. Усяго з пачатку года на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы накіравана Br2 трлн.-0-