Дэкрэт аб стымуляванні прадпрымальніцтва актывізуе інвестыцыйную дзейнасць - старшыня райвыканкама
10 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла — БЕЛТА/. Дэкрэт №6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці" актывізуе інвестыцыйную дзейнасць у сельскіх раёнах і ўмацуе эканамічны патэнцыял раёнаў. Такую ж думку выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Браслаўскага райвыканкама Сяргей Шматаў.
На яго думку, вызваленне ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць тавараў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі ў якасці ўкладу ва ўстаўныя фонды камерцыйных арганізацый у малых гарадах і на вёсцы, стане дзейсным стымулам для прыцягнення інвестыцый, стварэння новых вытворчасцей і працоўных месцаў. Прадастаўленне падатковых прэферэнцый таксама пазітыўна адаб'ецца на развіцці прыватнай ініцыятывы.
Браслаўскі райвыканкам мае намер шырока азнаёміць мясцовых прадпрымальнікаў з палажэннямі дэкрэта №6, а таксама прадаставіць інфармацыю аб дзяржаўнай падтрымцы бізнесу ў Беларусі сярод замежных партнёраў. У чэрвені ў рэгіёне пройдзе інвестыцыйны форум, у якім выказалі жаданне прыняць удзел 17 дэлегацый з Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі, Венесуэлы, Украіны. На гэтым форуме патэнцыйныя інвестары атрымаюць усю неабходную інфармацыю аб магчымасцях, якія перад імі адкрывае дэкрэт.-0-