Дэлегацыі чатырох краін збяруцца ў Браславе на форуме па трансгранічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве

16 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дэлегацыі з чатырох краін 17 лістапада прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі па трансгранічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве ў Браславе. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы райвыканкама. Мерапрыемства інвестыцыйнай тэматыкі ўпершыню арганізавана ў Віцебскай вобласці на рэгіянальным узроўні. Інтарэс да рэгіянальнага форуму праявілі прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі. Удзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з вытворчым і турыстычным патэнцыялам заходняга рэгіёну Віцебскай вобласці, будуць абмяркоўвацца перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў эканамічнай і сацыяльнай сферах. Акрамя таго, рыхтуюцца да падпісання дагаворы аб супрацоўніцтве Браслаўскага раёна з Даўгаўпілсам (Латвія) і Чарняхоўскам (Калінінградская вобласць Расіі). Увазе бізнес-дэлегацый будзе прадстаўлена больш за 10 прапаноў па інвестыцыйным узаемадзеянні ў сферы турызму і развіцці гарадской інфраструктуры. Таксама плануецца падпісанне з інвестарамі пратаколаў аб намерах па рэалізацыі пяці інвестыцыйных праектаў, якія прадугледжваюць узвядзенне аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры і стварэнне прамысловых вытворчасцей у Браслаўскім раёне з удзелам замежнага капіталу. Арганізатарам канферэнцыі выступае Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт.-0-