Дэлегацыі з 12 краін збяруцца на міжнародным інвестыцыйным форуме ў Віцебску
14 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дэлегацыі з 12 краін збяруцца ў Віцебску 15 ліпеня на міжнародным інвестыцыйным форуме, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Бізнесмены і прадстаўнікі дыпламатычных місій Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Аўстрыі, Славакіі і іншых краін стануць удзельнікамі прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу вобласці і яе вытворцаў. Іх увазе будуць прадстаўлены праекты на суму больш за $700 млн.
Мэтай бізнес-форуму з'яўляецца прыцягненне інвестыцый у прыярытэтныя напрамкі развіцця Віцебскага рэгіёну, знаёмства айчынных і замежных бізнесменаў з магчымасцю арганізацыі новых вытворчасцей на тэрыторыі вобласці. Патэнцыйным інвестарам будуць зроблены прапановы па супрацоўніцтве ў сферы машынабудавання, аўтамабілебудавання, будаўнічай індустрыі, па будаўніцтве аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, развіцці гасцінічнай сеткі і арганізацыі лагістычных цэнтраў. Сярод прыярытэтных для эканомікі рэгіёну - праекты па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў з мясцовых відаў сыравіны, развіцці інфраструктуры віцебскага аэрапорта, узвядзенні аб'ектаў адпачынку і турызму.
Маючы адбыцца бізнес-форум стане другім у гэтым годзе. Першы прайшоў у сакавіку з удзелам бізнес-дэлегацый прыкладна з 20 краін. На ім было прадстаўлена больш за 100 інвестыцыйных прапаноў. У ходзе дзелавых сустрэч было падпісана каля 40 пагадненняў аб супрацоўніцтве.-0-