Дэлегацыі ад расійскіх рэгіёнаў прыбудуць на абласныя «Дажынкі» у Сянно
Гасцям заўсёды рады
Як паведаміў «Віцебскім весткам» старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, запрашэнні наведаць форум работнікаў сельскай гаспадаркі накіраваны ў адрас кіраўнікоў Пскоўскай, Цвярской, Бранскай і Смаленскай абласцей, а таксама прыгранічных з Прыдзвіннем расійскіх раённых адміністрацый. «Асновай узаемаадносін дзвюх краін з'яўляецца рэгіянальнае супрацоўніцтва, таму Віцебская вобласць паслядоўна рэалізуе задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам Беларусі па выніках Трэцяга форуму рэгіёнаў», – адзначыў ён.
У прыватнасці, гэтая тэматыка стала асноўнай падчас нядаўняй рабочай сустрэчы дэлегацыі Віцебшчыны, якую ўзначальваў Уладзімір Цярэнцьеў, з губернатарам Пскоўскай вобласці Андрэем Турчаком і старшынёй абласнога Збору дэпутатаў Аляксандрам Котавым. Бакі абмеркавалі развіццё сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва і гуманітарных сувязей паміж рэгіёнамі ў кантэксце будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, умацаванне ўзаемадзеяння на ўзроўні органаў мясцовага самакіравання. У ходзе гутаркі расійскія партнёры з задавальненнем адгукнуліся на прапанову наведаць свята працаўнікоў вёскі, а таксама зімовую спартакіяду дзяржслужачых, якая на Віцебшчыне становіцца традыцыйнай, дадаў Уладзімір Уладзіміравіч. Чакаецца, што ў склад пскоўскай дэлегацыі ўвойдуць таксама кіраўнікі Себежскага і Апочацкага раёнаў.
Вопыт назірання будзе карысны
Дэлегацыя Віцебшчыны на чале са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым прыняла ўдзел у маніторынгу выбараў у Дзяржаўную думу Расійскай Федэрацыі.
У складзе місіі міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД прадстаўнікі Віцебшчыны, у тым ліку кіраўнікі органаў мясцовага самакіравання і грамадскіх аб'яднанняў, маніторылі арганізацыю і правядзенне Адзінага дня галасавання ў Пскоўскай
обласцях.Віцебская дэлегацыя правяла сустрэчы са старшынёй выбарчай камісіі Пскоўскай вобласці Мікалаем Цветковым і кіраўніком тэрытарыяльнага выбаркама абласнога цэнтра Уладзімірам Кратовым, а таксама экспертамі, журналістамі, унутранымі назіральнікамі. Усяго нашы прадстаўнікі пабывалі на 40 выбарчых участках Пскоўскага аднамандатнага акругі №148, пры гэтым ажыццяўлялі кантроль не толькі за працэсам галасавання, але і за арганізацыйна-тэхнічным забеспячэннем электаральнай кампаніі.
– Выбары праведзены ва ўмовах грамадскай стабільнасці, а таксама высокай канкурэнцыі. Усяго ў іх прымалі ўдзел 14 палітычных партый, так што ў выбаршчыкаў быў выбар, за каго аддаць свой голас, – адзначыў Уладзімір Церанцьеў.
Выбарчыя ўчасткі былі абсталяваны неабходнымі інфармацыйнымі матэрыяламі, належным чынам забяспечвалася ахова правапарадку, створаны адпаведныя ўмовы для назіральнікаў. У ходзе ажыццяўлення місіі прадстаўнікі Віцебшчыны вывучылі вопыт прымянення ў выбарчай кампаніі комплексаў па апрацоўцы выбарчых бюлетэняў (КОІБ–2010). Іх выкарыстанне ў пэўнай ступені павышае празрыстасць выбарчых працэдур, а значыць, і давер да вынікаў выбараў. Важна падкрэсліць, што пры наведванні выбарчых участкаў не было выпадкаў умяшання ў працу ўчастковых выбаркамаў з боку прадстаўнікоў палітычных партый, давераных асоб кандыдатаў ці іншых асоб, роўна як і перашкод свабоднаму волевыяўленню грамадзян. Члены камісій паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, праяўлялі тактоўнасць, ветлівасць і карэктнасць. 19 верасня 2016 года віцебская дэлегацыя прыняла ўдзел у прэс-канферэнцыі па выніках выбарчай кампаніі для федэральных і рэгіянальных СМІ.
Уладзімір Церанцьеў адзначыў, што атрыманы ў якасці міжнародных назіральнікаў практычны вопыт будзе карысны для ўдасканалення выбарчага працэсу пры правядзенні аналагічных кампаній на Віцебшчыне.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.