Дэлегацыі Шведскай дзяржаўнай службы занятасці наведалі Віцебскую вобласць
Семінар «Арганізацыя работы па прафарыентацыі і навучанню беспрацоўных»,
праходзіў 12 – 13 верасня ў Полацку, дзе быў разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных
з прафесійнай арыентацыяй і прафесійным навучаннем і пераабучэннем
моладзі, беспрацоўных, якія звяртаюцца ў службу занятасці, аказаннем
псіхасацыяльнай дапамогі ў адаптацыі на новым працоўным месцы.
15 – 16 верасня ў Віцебску прайшоў семінар «Арганізацыя работы з уразлівымі катэгорыямі грамадзян». Былі разгледжаны пытанні па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян, асабліва якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, арганізацыі прафесійнай рэабілітацыі.
Асноўнай мэтай семінараў з'яўляецца абмен вопытам і інфармацыяй аб арганізацыі работы па пазначаных напрамках, а таксама развіццё і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.