Дэлегацыі Віцебскай і Пскоўскай абласцей абмеркавалі праграму свята на Кургане Дружбы сёлета
Па традыцыі штогод у першую нядзелю ліпеня праводзіцца сустрэча ветэранаў, моладзі, жыхароў памежных тэрыторый на Кургане Дружбы, размешчаным на стыку Беларусі, Расіі і Латвіі. Напярэдадні мерапрыемства ў гэтым легендарным месцы сустрэліся прадстаўнікі Віцебскай вобласці Беларусі і Пскоўскай вобласці Расіі, каб абмеркаваць фармат правядзення сумеснага свята ў бягучым годзе.
Удзел у сустрэчы на так званым «малым Кургане» прынялі дэлегацыі Віцебскай вобласці на чале са старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Церанцьевым і першым намеснікам губернатара Пскоўскай вобласці Верай Емяльянавай.
Бакі абмеркавалі праграму сустрэчы, якую на гэты раз арганізуюць расійскія сябры, дамовіліся аб парадку правядзення мерапрыемства ва ўмовах бягучай эпідсітуацыі і выказалі ўпэўненасць, што традыцыі Кургана Дружбы будуць мацнець, нягледзячы ні на якія знешнія абставіны.