Дэлегацыя Егіпта наведала Віцебскую вобласць з мэтай вывучэння патэнцыялу АПК краіны і развіцця супрацоўніцтва
Прадстаўнікі ўрада і бізнес-колаў Арабскай Рэспублікі Егіпет на чале з дырэктарам Дэпартамента харчовай бяспекі Агенцтва па нацыянальных праектах Егіпта Маджы Мухамадам Ахмадам з азнаямленчым візітам наведалі Віцебскую вобласць, каб вывучыць патэнцыял аграпрамысловага комплексу краіны.
Сустрэча у Беларусі дазволіла вядучым кампаніям нашай краіны і Егіпта знайсці дзелавых партнёраў, абмеркаваць патэнцыял і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Галоўная мэта візіту – наладжванне доўгатэрміновых партнёрскіх адносін паміж дзвюма дзяржавамі. У Оршы для высокіх гасцей была падрыхтавана выстава-дэгустацыя прадукцыі лепшых прадпрыемстваў АПК Прыдзвіння, ім прапанавалі ацаніць на смак беларускія мясныя і малочныя вырабы.
– Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу працаваць над крэўняй гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з афрыканскім кантынентам у цэлым і з Егіптам у прыватнасці, – паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. – Нашых гасцей цікавяць вырошчванне агародніны, перапрацоўка мяса птушкі і збожжа, хлебапячэнне і некаторыя іншыя пазіцыі. У Віцебскай вобласці ўсё гэта арганізавана на высокім узроўні. Будзем абмяркоўваць напрамкі, якія выгадныя і Беларусі, і Егіпту.
У Оршы егіпецкая дэлегацыя наведала адно з вядучых кветаводчых прадпрыемстваў вобласці ТАА «Аграмір Бі Уай», мясакансервавы камбінат, у Віцебску сустрэлася з кіраўніцтвам вобласці.
Учора у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання падведзены вынікі візіту. Госці падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі пажаданні аб тым, у якіх напрамках хацелі б супрацоўнічаць.
Вольга ЛЕБЕДЗЕВА, фота аўтара. «Віцебскія весці».