Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Славацкай Рэспублікі з рабочым візітам наведала Віцебск
У Віцебскім абласным выканаўчым камітэце з прывітальным словам да гасцей звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус, які пазнаёміў з гісторыяй Віцебшчыны, расказаў аб асноўных напрамках развіцця эканомікі.

Міністр аховы здароўя Славацкай Рэспублікі Томаш Друкер, у сваю чаргу, падзякаваў за цёплы прыём і адзначыў, што ў Беларусі і Славакіі ёсць шмат агульнага, таму рэалізацыя сумесных праектаў, у прыватнасці — медыцынскай накіраванасці — пойдзе на карысць для развіцця краін. Так, распрацоўка трох з іх была пачата ў мінулым годзе пасля візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца. Тады было падпісана пагадненне паміж фармкампаніяй «Націвіта», Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава.