Дэлегацыя Віцебшчыны прыняла ўдзел у Дні беларускай эканомікі ў Германіі

Дэлегацыя Віцебшчыны на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Алегам Мацкевічам прыняла ўдзел у прэзентацыі эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу рэспублікі ў рамках Дзён беларускай эканомікі ў Германіі. У прыватнасці, паўночны рэгіён рэспублікі ў Германіі прадстаўлялі свабодная эканамічная зона «Віцебск» і лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне».

Сустрэча дзелавых колаў дзвюх краін праходзіла ў Доме нямецкай эканомікі ў Берліне. Тут адбыўся бізнес-форум з удзелам кіраўніцтва міністэрстваў эканомікі, замежных спраў Беларусі, Еўразійскай эканамічнай камісіі. На прэзентацыі найбольш значных інвестыцыйных прапаноў наша вобласць прадставіла праект будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра, які з'явіцца на Віцебшчыне.

На кантактна-кааперацыйнай біржы са сваімі праектамі пазнаёміла СЭЗ «Віцебск». Прайшлі перамовы паміж беларускімі і нямецкімі дзелавымі коламі, зацікаўленымі ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"