Дэлегацыя Віцебшчыны прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя аспекты энергаэфектыўнасці і энергазберажэння ў сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Смаленскай вобласці».
У расійскім рэгіёне рэалізуецца праграма «Энергазберажэнне і павышэнне энергетычнай эфектыўнасці». Выніковыя напрацоўкі па гэтым напрамку маюцца і ў Віцебшчыны. У прыватнасці, прадстаўнікі прыдзвінскага краю падзяліліся ўласным вопытам укаранення інавацый у сферу энергазберажэння.
Такі абмен інфармацыяй і ведамі дапаможа ўмацаваць трансгранічнае супрацоўніцтва. З сустрэчным візітам кіраўніцтва Дэпартамента Смаленскай вобласці па энергетыцы, энергаэфектыўнасці і тарыфнай палітыцы, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у кансорцыум «Энергаэфект-Смаленск», плануюць прыбыць у Віцебск на традыцыйныя выставу і канферэнцыю па пытаннях энергазберажэння, якія пройдуць у лютым 2013 года.