Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у фінале асветніцкага праекта «У рэжыме праўды»

Фінал рэспубліканскага асветніцкага праекта "У рэжыме праўды" праходзіць у Палацы спорту ў Мінску. У мерапрыемстве прымае ўдзел дэлегацыя з Віцебскай вобласці.

Гэтая акцыя праходзіць напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю і накіравана на разбурэнне фэйкаў і негатыўных стэрэатыпаў, створаных вакол Беларусі. Старт праекту дало Беларускае таварыства «Веды». У межах яго прайшлі публічныя інтэрактыўныя выступленні ў розных рэгіёнах краіны. Сярод спікераў – яскравыя палітыкі, грамадскія дзеячы і журналісты, у тым ліку члены Канстытуцыйнай камісіі.

У складаныя перыяды гісторыі патрыятызм прабуджаецца ў лепшых чалавечых якасцях, заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка падчас фіналу рэспубліканскага асветніцкага праекта «У рэжыме праўды».

Нас аб'ядноўвае мода на Прэзідэнта і мода на праўду, сказаў кіраўнік тэлеканала АНТ Марат Маркаў.

Беларусь па-ранейшаму прыхільная да міру, заявіў палітолаг Аляксандр Шпакоўскі, адзначыўшы «мы – за мір, але мы павінны мець магчымасць сябе абараніць».

У нас сцяг адзін: ён і дзяржаўны, і нацыянальны, заявіў старшыня праўлення беларускага таварыства «Веды» Вадзім Гігін.

Сёння ў свеце нівелюецца само паняцце шлюбу, таму папраўка ў Канстытуцыі, якая кажа, што шлюб – гэта саюз мужчыны і жанчыны, сапраўды важная, сказала старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, старшыня Беларускага саюза жанчын Алена Богдан.

Людзі заўсёды думалі пра лёс тых, хто прыйдзе да іх на змену. Моладзь – гэта наша будучыня. Але імі вельмі лёгка кіраваць і маніпуляваць. За розумы і сэрцы нашых дзяцей даўно ідзе вайна, адзначыў намеснік міністра – камандзір унутраных войскаў Беларусі Мікалай Карпянкоў.

Беларусы на працягу ўсёй сваёй гісторыі жылі мірна і хацелі ствараць, а не разбураць, сказаў палітычны аглядальнік дырэкцыі інфармацыйных вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Яўген Пуставы.

Пра сацыяльную адказнасць распавёў палітычны аглядальнік АНТ Ігар Тур: «калі кожны з нас пачне рабіць сваю працу максімальна добра, нефармальна, а толкова, тады заўтра мы прачнёмся ў іншай краіне".

Ураджэнец Віцебшчыны, матывацыйны спікер, бізнесмен, член Канстытуцыйнай камісіі Аляксей Талай сказаў з гонарам: «Мы народ мудры, так казаў мой дзед. Бо наш народ ведае, што такое вайна, што такое мір, мы сваё Айчыну нікому не аддамо, дзякуй нашаму лідару за нашу любімую Беларусь.

Вядучы праекта Агенцтва тэленавін "Клуб рэдактараў" Іван Эйсмант заклікаў 27 лютага прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за нашу Канстытуцыю, за Канстытуцыю будучыні.

Старт праекта "У рэжыме праўды" беларускае таварыства "Веды" дало 24 лістапада 2021 года ў 25-ю гадавіну гістарычнага рэферэндуму, які вызначыў канстытуцыйны лад нашай краіны.

"Віцебскія весці"