Дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале з Аляксандрам Субоціным наведае Узбекістан 10-13 кастрычніка

Падчас візіту беларускі бок возьме ўдзел у афіцыйнай сустрэчы з хакімам Кашкадар'інскай вобласці, азнаёміцца з прадпрыемствамі па вытворчасці абутку, адзення, тэлевізараў, сінтэтычнага вадкага паліва, жывёлагадоўчым комплексам.

Бакі закрануць шырокі фронт пытанняў пашырэння гандлёва-эканамічных адносін.

Віцебская дэлегацыя таксама мае намер абмеркаваць пытанні развіцця супрацоўніцтва з профільнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі Узбекістана, стварэння і развіцця сумеснх адукацыйных праграм, фарміравання адаптаваных праграм навучання ў магістратуры, дактарантуры, абмену выкладчыкамі, праходжання стажыровак выкладчыкамі.

У ходзе візіту плануецца падпісанне пагаднення паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і хакіміятам Кашкадар'інскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.

У студзені-жніўні 2022 г. знешнегандлёвы абарот Віцебскай вобласці з Узбекістанам вырас у 2,41 раза. Экспартаваліся лекавыя сродкі, мяса, сухое малако, сухая малочная сыроватка, сухія сняданкі, дзіцячае харчаванне, поліэтылен, вырабы са шкловалакна, вырабы з пластмас, пліты МДФ, прысадкі да змазачных алеяў і інш. Па імпарце ўвезены садавіна, агародніна, сухафрукты, баваўняная пража, дрот з рафінаванай медзі.