Дэлегацыя Віцебскай вобласці завяршае афіцыйны візіт у Пскоўскую вобласць
У складзе дэлегацыі кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны. Паездка арганізавана па запрашэнні губернатара Пскоўскай вобласці Міхаіла Ведзярнікава.












Насычаная працоўная праграма 8 ліпеня пачалася з цырымоніі ўскладання кветак да помніка пскоўскім дэсантнікам, устаноўленага ў вёсцы Чараха Пскоўскага раёна. Члены віцебскай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Субоціным ушанавалі памяць вайскоўцаў 6-й парашутна-дэсантнай роты, якія гераічна загінулі ў 2000 годзе ў Аргунскай цясніне ў Чачні падчас сутыкнення з баевікамі.











Затым на рабочай нарадзе пад кіраўніцтвам Міхаіла Ведзярнікава і Аляксандра Субоціна абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў актывізацыі супрацоўніцтва Віцебскай і Пскоўскай абласцей, а таксама перспектывы расійска-беларускага міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў рамках праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, кіраўнікі органаў улады і дырэктары прадпрыемстваў двух рэгіёнаў у фармаце круглых сталоў намяцілі магчымыя напрамкі партнёрства ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў аграпрамысловым комплексе, будаўніцтве і ЖКГ. Як паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама, у дзелавой праграме візіту таксама наведванне шэрагу арганізацый, у прыватнасці ТАА «Пскоў-Полімер», ААТ «Пскоўскі хлебакамбінат», адміністрацыі і прадпрыемстваў асаблівай эканамічнай зоны «Могліна», якая развівае партнёрскія сувязі з СЭЗ «Віцебск».