Дзелавы савет Беларускай і Украінскай гандлёва-прамысловых палат пройдзе 16-17 чэрвеня ў Віцебску

12 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дзелавы савет Гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Украіны пройдзе 16-17 чэрвеня ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага аддзялення БелГПП Валерый Валюшкін. У абласным цэнтры збяруцца кіраўнікі цэнтральных апаратаў і рэгіянальных аддзяленняў ГПП, а таксама прадстаўнікі дзелавой супольнасці дзвюх краін. У ходзе мерапрыемства прадугледжваецца абмеркаваць пытанні пашырэння супрацоўніцтва паміж ГПП і бізнесамі краін-удзельніц форуму, выпрацаваць новыя напрамкі ўзаемадзеяння і вызначыць сферы інтарэсаў для актывізацыі ўзаемных дзелавых кантактаў. Для ўкраінскай дэлегацыі будуць арганізаваны прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу вобласці і СЭЗ "Віцебск". У дзелавы парадак дня форуму таксама ўключана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы, бізнес-сустрэч, наведванне прадпрыемстваў рэгіёна з мэтай устанаўлення прамых кантактаў, магчымага стварэння сумесным прадпрыемстваў. Прадугледжваецца, што будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім аддзяленнем БелГПП і Чаркаскай ГПП.-0-