Дзелавыя колы Віцебскай вобласці і Японіі абмеркавалі супрацоўніцтва па лініі мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў

13-16 лістапада адбыўся візіт у Токіо дэлегацыі дзелавых колаў Віцебскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Віцебскага аддзялення БГПП Юрыем Пчалко. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у семінары-прэзентацыі Беларусі ў парламенце Японіі, падчас якога японскія парламентарыі і прадстаўнікі японскага бізнесу былі азнаёмлены з інвестыцыйным, экспартным, тэхналагічным і турыстычным патэнцыялам рэспублікі.

Канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама супрацоўніцтва па лініі мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў абмеркавала ў Токіо дэлегацыя дзелавых колаў Віцебскай вобласці з прадстаўнікамі японскіх дзелавых колаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў. 13-16 лістапада адбыўся візіт у Токіо дэлегацыі дзелавых колаў Віцебскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Віцебскага аддзялення БГПП Юрыем Пчалко.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у семінары-прэзентацыі Беларусі ў парламенце Японіі, падчас якога японскія парламентарыі і прадстаўнікі японскага бізнесу былі азнаёмлены з інвестыцыйным, экспартным, тэхналагічным і турыстычным патэнцыялам рэспублікі. "У рамках знаходжання ў Токіо прадстаўнікі Беларусі наведалі выставу сельскагаспадарчых тэхналогій Agro-Innovation Japan 2012. Па выніках візіту дасягнуты дамоўленасці, якія дазволяць актывізаваць кантакты прадпрыемстваў Віцебскай вобласці з японскімі партнёрамі", - падкрэслілі ў Міністэрстве замежных спраў.