Дзелавыя колы Віцебскай вобласці і Латвіі абмяркуюць сумесныя праекты на бізнес-форуме ў Латгаліі

26 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Дні Віцебскай вобласці пройдуць 22-25 красавіка ў Латгаліі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны. Латгаліяй называюць усходнюю частку Латвіі - рэгіён, які мяжуе з Віцебскай вобласцю і традыцыйна падтрымлівае цесныя кантакты з Беларуссю. У яго склад уваходзіць 6 раёнаў з цэнтрамі Балві, Лудза, Рэзекнэ, Прэйлі, Краслава і Даўгаўпілс. Віцебскую дэлегацыю будзе сустракаць другое па велічыні і значэнні горад Латвіі - Даўгаўпілс. Каля 70 прадпрыемстваў вобласці розных форм уласнасці - ад гігантаў ААТ "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно" да кансервавых заводаў камунальнай уласнасці і невялікіх прыватных прадпрыемстваў - выставяць сваю прадукцыю і прымуць удзел у кантактна-кааперацыйнай біржы з удзелам дзелавых колаў Латвіі. Запланавана таксама наведванне прадпрыемстваў Даўгаўпілса і прадстаўленне інвестыцыйных прапаноў прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Падчас дзелавога форуму адбудзецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім аблвыканкамам і Латгальскім самакіраваннем, планаў мерапрыемстваў па супрацоўніцтве адміністрацый горада Віцебска з адміністрацыямі Даўгаўпілса і Рэзекнэ, Браслаўскага, Мёрскага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Глыбоцкага раёнаў з раёнамі Латгаліі. -0-