Дзень беларускага брэнда ўпершыню пройдзе ў Віцебску

4 ліпеня ў Віцебску ( вул. Чайкоўскага, 5, Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна») пройдзе Дзень беларускага брэнда. Урачыстае адкрыццё ў 12.00

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць ТАА ”БелБрэндАўдыт“, камітэт эканомікі аблвыканкама, Віцебскі гарвыканкам, ДП ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“, галоўнае упраўленне па адукацыі, упраўленне культуры,  ГУ ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, абласная арганізацыя ГА БРСМ.

 

У праграме Дня беларускага брэнда:

выстава маладзёжных інавацыйных праектаў;

выстава-продаж прадукцыі рамеснікаў, беларускіх арганізацый, аўтараў творчых распрацовак;

церемонія ўзнагароджвання беларускіх прадпрыемстваў па выніках рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання «Маладзёжны брэнд 2020»;

церемонія ўзнагароджвання абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus»;

паказы калекцый беларускіх дызайнераў ад Нацыянальнай школы прыгажосці;

арт-квест па гістарычных і культурных месцах города Віцебска пры падтрымцы ААТ «Марка», ПП УП «Дарыда», ПАДА «Анега», СААТ «Камунарка», СП «Беліта» ТАА, Кандытарская фабрыка «Слодыч»;

прэзентацыя кнігі вершаў М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы, выдадзенай у Лондане пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі;

прэзентацыі і майстар-класы па прасоўванні беларускіх брэндаў;

канцэрт-прэзентацыя твораў беларускіх кампазітараў.

 

Удзел у праграме Дня беларускага брэнда прымуць музычныя праекты «Кетэван» і «OliA», каманды чырлідараў «Night wolves», лаўрэат Міжнароднай музычнай прэміі ЕАЭС «BELBRAND AWARD» Аляксандр Музыкантаў, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў, фіналіст нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне — 2020» Дар'я Хмяльніцкая, мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці.

Мерапрыемствы пройдуць у рамках Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, напярэдадні Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Арганізатарам выступае Таварыства з абмежаванайадказнасцю «БелБрэндАўдыт» у партнёрстве з Віцебскім аблвыканкамам, Віцебскім абласным цэнтрам маркетынгу, ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск», Мастацкай галерэяй «Арт Хаос», Віцебскай абласной арганізацыяй ГА «БРСМ».