Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый адзначылі ў Віцебску

Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый і 90-годдзе ВДВ і ССА маштабна адзначылі ў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе 2 жніўня. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак ля помніка дэсантніку. Вяртаючыся ў брыгаду па вул. Леніна і пр. Фрунзе, салдаты і ветэраны выканалі страявыя песні. Праграму працягнуў мітынг у брыгадзе. Затым перад гасцямі выступіў ваенны аркестр, дэсантнікі зладзілі паказальныя выступленні са штурмам будынка, прадэманстравалі скачкі з парашутам. Былі рэканструяваныя баявыя эпізоды часоў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннага канфлікту ў Афганістане. Ахвотныя змаглі азнаёміцца з узорамі формы адзення і ўзбраення, паспрабаваць свае сілы ў пераадоленні паласы перашкод.