Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў Віцебску адзначылі спартыўным забегам і мітынгам

День Государственного герба и Государственного флага в Витебске отметили спортивным забегом и митингом
У Беларусі адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага. У Віцебску з нагоды свята адбыўся спартыўны забег па Маскоўскім праспекце. Атлеты трымалі ў руках сцяг і факел, запалены ад Вечнага агню на мемарыяльным комплексе ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў.


Ля памятнага знака «Ордэн Перамогі» каля ВДУ імя П. Машэрава прайшоў мітынг з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, ветэранаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, навучальных устаноў.

Прысутных павіншаваў са святам старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Белевіч. Творчыя студэнцкія калектывы выканалі некалькі музычных твораў.

"Віцебскія весці".