Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь і Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі адзначаецца 3 снежня

Ва ўсіх медыцынскіх арганізацыях Віцебскай вобласці 03.12.2012 г. арганізаваны і будуць праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму Дню. Напрыклад, у горадзе Віцебску спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя запланавана правядзенне:
- у паліклініках па месцы жыхарства сустрэчы насельніцтва з адміністрацыяй і спецыялістамі ЛПУ (неўролагаў, рэабілітолагаў, юрыстаў) па пытаннях медыцынскага і лекавага забеспячэння, экспертызы працаздольнасці інвалідаў, медыцынскай рэабілітацыі, аказання юрыдычнай дапамогі інвалідам;
- «Дзень адкрытай інфармацыі», у рамках якога будзе праводзіцца пазачарговае кансультаванне (рэабілітолагам, неўролагам) інвалідаў;
- праца тэлефонаў «гарачых» ліній;
- выхады медыцынскіх работнікаў у Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
- агляд пражываючых у Віцебскім Абласным Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ветэранаў і інвалідаў ( вул. Фрунзе 90а) урачамі паліклінікі №1 ДУЗ «ВГЦП».
- На 03.12.2012 г. ва ўстанове аховы здароўя «Віцебская дзіцячая абласная клінічная бальніца» запланавана правядзенне «Круглага стала», прысвечанага Дню інваліда, з прыцягненнем прадстаўнікоў СМІ, тэлебачання, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Тэма: Праблемы медыцынскага абслугоўвання дзяцей-інвалідаў (лячэнне, рэабілітацыя).