Дзень культуры Ізраіля пройдзе сёння ў Віцебску
Дзень ізраильскай культуры пройдзе сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Віцебскім гарвыканкаме.
У абласным цэнтры адбудуцца мерапрыемствы, прызваныя больш глыбока пазнаёміць жыхароў Віцебска і гасцей горада з культурнай спадчынай Ізраіля і яго сучасным жыццём. Так, у Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П.М.Машэрава першы сакратар пасольства Ізраіля ў Беларусі Ганна Кейнан правядзе лекцыю "Ізраіль - свята моладзі". У Арт-цэнтры Марка Шагала будзе прэзентавана выстава фотаздымкаў скульптур ізраільскага скульптара-дызайнера Руслана Сергеева "Дызайн ландшафтных настрояў". У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага пройдуць выстава ізраільскай літаратуры і літаратурныя чытанні, прысвечаныя ізраільскаму пісьменніку Меіру Шалеву.
"Правядзенне Дня ізраільскай культуры накіравана на збліжэнне і развіццё двухбаковых адносін Беларусі і Ізраіля. Таксама гэта культурная падзея ў жыцці Віцебска, несумненна, стане адным з фактараў умацавання нашых эканамічных адносін", - дадалі ў гарвыканкаме.
Вольга Багачова