Дзень міліцыі адзначылі ў Віцебску: усклалі кветкі да мемарыяла і ўзнагародзілі лепшых

День милиции отпраздновали в Витебске: возложили цветы к мемориалу и наградили лучших
У Віцебску падраздзяленні ўнутраных спраў Беларусі адзначылі прафесійнае свята.

У гэты дзень па традыцыі да мемарыяла супрацоўнікам, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку, былі ўскладзены вянок і кветкі, а памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

Намеснік начальніка УУС аблвыканкама Сяргей Завадскі адзначыў, што міліцэйская служба заўсёды была звязана з рызыкай для жыцця. Сёння ўстаноўлена больш за 200 імёнаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія развіталіся з ёй у розныя перыяды гісторыі пры ахове правапарадку і аднаўленні законнасці.

Некалькім міліцыянтам уручаны афіцэрскія пагоны, за актыўную патрыятычную і выхаваўчую працу ўзнагародамі адзначаны ветэраны. Звяртаючыся да маладых калег, Сяргей Завадскі падкрэсліў, што яны павінны заўсёды памятаць: служба ў праваахоўных органах патрабуе бездакорных асабістых якасцей, адданасці абавязку, любові да прафесіі і гатоўнасці несці адказнасць за кожнае сваё рашэнне.

– Вы павінны стаць надзейным шчытом у барацьбе са злачыннасцю, апраўдаць давер грамадзян, прыняць эстафету мужнасці і высокага прафесіяналізму папярэдніх пакаленняў, працягваючы слаўныя традыцыі віцебскай міліцыі, – сказаў ён.

На урачыстым сходзе рознымі ўзнагародамі адзначаны работнікі, якія вызначыліся. За вялікі асабісты ўклад у фарміраванне аб'ектыўнай грамадскай думкі аб дзейнасці органаў унутраных спраў узнагароджаны пераможцы фотаконкурсу, сярод якіх і наш калега Дзмітрый Восіпаў.

***

Напярэдадні свята ў мікрараёне Білева, дзе пражывае звыш 40 тыс. чалавек, адкрыта аддзяленне міліцыі пры Першамайскім РАУС.

– Стварэнне аддзялення прадыктавана інтэнсіўным развіццём мікрараёна, а таксама яго істотнай аддаленасцю ад РАУС, – сказаў на цырымоніі адкрыцця начальнік УУС аблвыканкама Іван Кубракоў і падзякаваў кіраўніцтва горада за аказанае садзейнічанне ў рэалізацыі праекта.

"Віцебскія весці".