Дзень моладзі ў Віцебску (+праграма)
Ужо ў 12.30 вуліца Леніна (ад скрыжавання вул. Шубіна да пл. Перамогі) ператворыцца ў імправізаваную пляцоўку, якая сустракае маладзёжны арт-парад «БелаРусь у Сэрцы Маім!». Віцебшчыну на святочным шэсці прадставяць жыхары ўсіх рэгіёнаў вобласці з ліку маладзёжных субкультур, спартсменаў, таленавітай і адоранай моладзі, пераможцаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Акрамя таго, у 14 гадзін на плошчы Перамогі адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята, якая дасць старт цэламу феерверку яркіх мерапрыемстваў і акцый. І ўжо праз паўгадзіны там жа пачнецца фінальны гала-канцэрт фестывалю «Агонь танца 2018», які аб'яднае розныя стылі танцавальнага руху ў намінацыях «Шоў-праграма», «Танцы народаў свету», «Беларускі народны танец», «Стрыт дэнс», «Усходні танец» і інш. У ім возьмуць удзел пераможцы адборачных тураў з усіх рэгіёнаў краіны.
Адначасова на плошчы Перамогі пройдзе фестываль дваровых гульняў «Альетрнатыва». Прыдзвінская моладзь падрыхтавала для гасцей фестывалю мноства сюрпрызаў. Напрыклад, кожны жадаючы зможа ўспомніць любімыя ў дзяцінстве «класікі» і скачкі праз «гумкі», гіганцкі «твістэр». А як наконт вядомай усім настольнай гульні «Шашкі»? Плошча гульнявога поля, на якім арганізатары фестывалю прапануюць згуляць усім жадаючым, будзе складаць дзевяць квадратных метраў. У праграме запланаваны гіганцкі боўлінг, лазертаг-бітвы ад клуба «Colt» і скачкі праз гіганцкую скакалку, даўжыня якой будзе больш за чатыры метры, турнір па стрытболе, а таксама будзе працаваць пляцоўка па сілавым экстрыме.
Завершацца мерапрыемствы маладзёжнага дня «Бітвай ды-джэяў», у якой Віцебшчыну прадставіць пераможца абласнога этапу конкурсу Dj Zutis (Дзяніс Зуціс, Полацк).
14 ліпеня, субота, Дзень моладзі
Праграма
|
ДЫРЭКЦЫЯ ФЕСТЫВАЛЮ вул. МАЯКОЎСКАГА, 1 |
11.00 |
ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ, прысвечаная Дню моладзі
|
|
перасячэнне вул.Шубіна – вул. ЛЕНІНА – пл. ПЕРАМОГІ |
12.30 |
МАЛАДЗЁЖНЫ АРТ-ПАРАД «БелаРусь у Сэрцы Маім!»
|
|
пл. ПЕРАМОГІ(Мемарыяльны комплекс у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны) |
13.30 |
АКЦЫЯ «МЫ ПАМЯТАЕМ І ГАРДЗІМСЯ!» Ускладанне кветак, вянкоў удзельнікамі Дня моладзі да мемарыяльнага комплексу
|
пл. ПЕРАМОГІ (цэнтральная сцэна) |
14.00 |
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ ДНЯ МОЛАДЗІ
|
|
пл. ПЕРАМОГІ (цэнтральная сцэна) |
14.30 |
ФІНАЛЬНЫЙ ГАЛА-КАНЦЭРТ МОЛАДЗЕВАГА ФЕСТЫВАЛЮ «АРЫЯ ТАНЦА-2018» Выступленне пераможцаў абласных (Мінскага гарадскога) тураў Маладзёжнага фестывалю «Арыя танца» |
|
пл. ПЕРАМОГІ
|
14.30 |
ФЕСТЫВАЛЬ МАЛАДЗЁЖНЫХ СУБКУЛЬТУР І ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ II этап адкрытага чэмпіянату «BELARUS SKATEBOARD CHALLENGE2018», Рэспубліканскі турнір па варкауту сярод моладзі «Наша Сіла», турнір па сілавым экстрыме (Кубак Беларусі сярод гарадоў), прысвечаны дню моладзі |
|
пл. ПЕРАМОГІ |
14.30 |
ФЕСТЫВАЛЬ ДЗЯЦЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ«АЛЬТЭРНАТЫВА» Скачкі праз скакалку і «у гумкі», «у класікі», спаборніцтвы па бадмінтоне, гарадках, лота і даміно і інш. |
|
пл. ПЕРАМОГІ |
14.30 |
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА «Беларусь – крыніца натхнення»
|
|
пл. ПЕРАМОГІ (цэнтральная сцэна) |
20.00 |
ФІНАЛ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ «БІТВА ДЫДЖЭЯЎ «Беларусь і Я» Удзельнічаюць пераможцы абласных тураў
|
*у праграме магчымы змены і дапаўненні