Дзень Масквы пройдзе сёння на «Славянскім базары ў Віцебску»
14 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. XVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" перасягнуў свой экватар. Аднак колькасць фестывальных мерапрыемстваў усё яшчэ вялікая, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на свяце мастацтваў - Дзень Масквы. Расійская сталіца падорыць гасцям і ўдзельнікам фестывалю сустрэчу з любімай многімі групай "Любэ". Варта адзначыць, што гэта адзін з першых канцэртаў, якія гурт дае пасля перапынку, выкліканага хваробай Мікалая Растаргуева.
Інтрыгуючай падзеяй фестывальнага дня стане першы конкурсны дзень удзельнікаў дзіцячага песеннага конкурсу.
Багатая "Славянская падвор'е" (так сёлета называецца Горад майстроў) не перастае здзіўляць багаццем сувеніраў і каларытных работ, выкананых майстрамі народных промыслаў.-0-