Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначылі ў Віцебску

День Независимости Республики Беларусь отметили в Витебске

Дзень Незалежнасці - гэта свята каштоўнасцей, блізкіх і зразумелых кожнаму беларусу, адзначыў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Віцебску.

"Дзень Незалежнасці - гэта свята усіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць дзеля яе працвітання, любоў да сваёй сям'і і зямлі. Сёння мы звяртаемся да нашых вытокаў, ацэньваем дасягнутае і намячаем новыя граніцы. Незалежнасць краіны ўмацоўваецца штодзённай працай кожнага грамадзяніна, эфектыўнасцю эканомікі, моцным войскам, - падкрэсліў губернатар. - Наш народ мудра звязаў разам свята беларускай дзяржаўнасці з гістарычнай датай - вызваленнем ад фашысцкіх захопнікаў, нацысцкага рабства. Адзінства людзей дапамагло выстаяць у ліхую пару, зберагчы краіну. Гісторыя вучыць: любую, нават самую вялікую бяду можна адолець разам, супольна".

Мікалай Шарснёў асабліва адзначыў актуальнасць ініцыятывы міралюбнай Беларусі па наладжванні дыялогу паміж канфліктуючымі бакамі ў сучасным свеце, дзе ўсё часцей узнікаюць новыя выклікі і пагрозы. Таксама ён нагадаў аб вытоках гэтай пазіцыі, якая крыецца, з аднаго боку, у доўгай гісторыі выпрабаванняў войнамі, а з другога - у глыбокай культуры і самасвядомасці.

"Дарога да самавызначэння была доўгай і цяжкай. Праз стагоддзі ярка ззяюць імёны Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, больш блізкія нам па часе Пятра Машэрава, Міная Шмырова, Міхаіла Савіцкага, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Жареса Алфёрава і іншых вялікіх сыноў і дачок Беларусі. Культура - гэта фундамент, на якім развіваецца нацыя. У гэтым годзе Дзень пісьменнасці і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдуць у Полацку. Праз тыдзень прагучаць фанфары XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Горад і вобласць будуць прымаць гасцей з усяго свету - і ў гэтым таксама аб'ядноўваючая роля культуры", - адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Святочныя мерапрыемствы ў Віцебску стартавалі ўрачыстым ускладаннем кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу

у гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў і мітынгам з удзелам кіраўніцтва вобласці і горада, ганаровымі гасцямі якога сталі ветэраны. Яны ж былі ў першым глядзельным радзе, калі па вуліцы Леніна праз галоўную плошчу города - плошчу Перамогі - прайшло тэатралізаванае шэсце. У ім знайшлося месца усім знакавым падзеям года: 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, 130-годдзю Марка Шагала, Году навукі, спартыўным дасягненням рэгіёна і, вядома, маючаму адбыцца фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Калоны прадпрыемстваў і арганізацый горада, маладзёжныя калектывы, акрабатычныя этюды і сучасная тэхніка ад гідрапад'ёмнікаў да распрацовак канструктарскага бюро для абароннай прамысловасці - усе гэтыя элементы разнастаілі маляўнічы парад. Пасля чаго на самой плошчы і іншых пляцоўках горада разгарнуліся святочныя гулянні, выстава ваеннай тэхнікі і тэхнікі МНС, конкурсы малюнкаў на асфальце, выступленні духавых аркестраў і многае іншае. Кветкі і вянкі ад кіраўніцтва вобласці і горада леглі да бюста П. Машэрава. З 21.00 на плошчы Перамогі пройдзе канцэрт "За моцную і квітнеючую Беларусь", які завершыцца ў 22.55 акцыяй "Засьпяваем гімн разам" і салютам у 23.00.

БЕЛТА.









Фота Аляксандра Хітрова - БЕЛТА.