Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе

День открытых дверей прошел в 103-й Витебской гвардейской воздушно-десантной бригаде
21 лютага ў ваенным гарадку Журжава 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прайшоў дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў школ горада, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі брыгады прадэманстравалі хлопцам выставу ваеннай тэхнікі і артылерыйскага ўзбраення, паказалі побыт вайскоўцаў у казарме міратворчай роты, экспазіцыю стралковай зброі, экіпіроўкі, сродкаў сувязі, формы адзення, паветрана-дэсантнай тэхнікі і многае іншае.-0-