Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай урачыста адзначылі ў Полацку
Урачыстасці пачаліся са святочнай літургіі ў Сафійскім саборы. Затым вернікі хрэсным ходам прайшлі да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, дзе ўсіх сабраных павіншавалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Полацкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
Ва ўстановах адукацыі і культуры былі праведзены асветніцкія мерапрыемствы, якія праслаўляюць імя Ефрасінні і нагадваюць пра значнасць яе духоўнага подзвігу.
Ефрасіння Полацкая стала першай усходнеславянскай жанчынай, кананізаванай праваслаўнай царквой, і адзінай святой, шанаванай усімі хрысціянскімі канфесіямі. Сілай веры, дабра і мудрасці яна спрыяла ўсталяванню міру на славянскіх землях, асвеце і распаўсюджванню хрысціянскага ладу жыцця.