Дзень Перамогі адсвяткавалі ў Віцебску

День Победы отпраздновали в Витебске
Подзвіг ветэранаў з'яўляецца яркім прыкладам сапраўднага патрыятызму для падрастаючага пакалення. Такое меркаванне выказаў сёння на святочным мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 120 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці ваявалі на розных франтах, звыш 100 тыс. - у 60 партызанскіх брыгадах і злучэннях, у групах самаабароны і апалчэння, партыйна-камсамольскім падполлі. "Ніколі не згасне памяць пра людзей, якія цаной жыцця набліжалі пераможны май, і чые сэрцы спыніліся ўжо ў мірны час. Здзяйсненні і жыццёвая мудрасць ветэранаў - цэментуючая духоўная і маральная апора для нас, прыклад сапраўднага патрыятызму для падрастаючага пакалення", - сказаў Мікалай Шарстнёў.

Ён заклікаў усіх захоўваць памяць аб сышоўшых героях і берагчы тых, хто яшчэ побач. "На жаль, з кожным годам усё менш застаецца жывых сведкаў тых страшных дзён. У вобласці пражываюць 847 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны", - дадаў Мікалай Шарстнёў. Ён адрасаваў ім словы велізарнай удзячнасці і нізкі паклон за Перамогу. "У гэты святочны дзень жадаю ўсім вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу і дабра", - падкрэсліў губернатар.

У Віцебску мітынг традыцыйна прайшоў з удзелам ветэранаў, кіраўніцтва вобласці і горада, мясцовых жыхароў, моладзі, прадстаўнікоў прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, гасцей на плошчы Перамогі ля манумента ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Свята працягнулася вялікай канцэртнай праграмай. Народныя гулянні разгарнуліся таксама на ўсіх канцэртных пляцоўках горада. Завершыцца свята ў 23.00 салютам.

БЕЛТА.