Дзень Сада адзначылі ў Першамайскім раёне г.Віцебска
У межах свята ў СШ №47 была арганізавана выстава-прэзентацыя работы ўстаноў адукацыі Першамайскага раёна з вучнямі агракласаў, працоўнаму і эстэтычнаму выхаванню моладзі, рэалізацыі экапраекта «Зялёная школа».
Гасцямі свята сталі кіраўнік адміністрацыі Яўген Семянычаў, намеснік кіраўніка Таццяна Лазуркіна, начальнік аддзела па адукацыі Таццяна Кузьміч.
Усяго ў Першамайскім раёне створана 8 агракласаў, у якіх навучаецца 102 вучні. Рабяты на паглыбленым узроўні вывучаюць хімію, біялогію, наведваюць прадпрыемствы сельскагаспадарчага профілю. СШ №47 абсталявана найноўшымі такарнымі, швейнымі майстэрнямі, кабінетам працы для дзяўчынак, што дазваляе з малых гадоў прывіваць рабятам любоў да працы.
На тэрыторыі школы, нягледзячы на яе маладосць, ужо ўпрыгожваюць дзве алеі: Алея маладых спецыялістаў і Алея выпускнікоў. Сёння, па ініцыятыве дырэктара навучальнай установы Артура Церашкоў, на тэрыторыі школы заклалі Алею Ганаровых гасцей, першае дрэва на якой пасадзіў кіраўнік адміністрацыі Яўген Семянычаў.
Талент, майстэрства, эрудыцыя і шчырыя ўсмешкі першамайскіх школьнікаў сталі лепшым падарункам для гасцей свята.