Дзень Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння на "Славянскім базары ў Віцебску"

10 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзень Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння на ХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе БЕЛТА.

Адкрые 10 ліпеня сустрэча дзяржсакратара Паўла Барадзіна і саюзных парламентарыяў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Перамогі. Тут жа адбудзецца сумесная кветкавая даніна Вечнаму агню і ўрачыстая перадача аўтобусаў прадстаўнікам Вялікалетчанскага дзіцячага дома і Сенненскай школы-інтэрната, якія наведаў Павел Барадзін у мінулым годзе, удзельнічаючы ў мерапрыемствах XIX форуму.

Усе пытанні да дзяржсакратара, якія назапасіліся, прадстаўнікі СМІ змогуць задаць на традыцыйнай прэс-канферэнцыі, якая пройдзе ў прэс-цэнтры фестывалю. А спытаць будзе пра што, бо за мінулыя два дні форуму Павел Барадзін паспеў наведаць СААТ "Марка", Успенскі кафедральны сабор Віцебска, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр (ДРАЦ) "Жамчужына" і два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў Лепельскім раёне, а таксама здзейсніць шпацыр па фестывальным горадзе.

Далейшая праграма Дня Саюзнай дзяржавы працягнецца сустрэчай з намінантамі на прэмію СД у галіне літаратуры і мастацтва за 2011-2012 гады, наведваннем дэпутатамі Парламенцкага сходу адной з воінскіх частак Віцебскага гарнізона і вячэрнім канцэртам майстроў мастацтваў у Летнім амфітэатры, на якім Павел Барадзін выступіць з прывітальным словам у адрас фестывалю і ўручыць спецыяльныя дыпломы і прызы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы "За творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі" удзельнікам творчых праграм "Славянскага базару". Намеснік старшыні камісіі Парламенцкага сходу Аляксей Разуван агучыць прывітанне старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Барыса Грызлова.

Аднак на гэтым праца прадстаўнікоў ПС на форуме не вычарпана. Так, 13 ліпеня дэпутаты Парламенцкага сходу плануюць наведаць ААТ "Віцязь". Увечары гэтага ж дня адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2011", падчас якой будуць уручаны спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі лепшаму выканаўцу эстраднай песні Беларусі і Расіі. 14 ліпеня саюзныя парламентарыі стануць гледачамі гала-канцэрта "Краіна цудаў" IX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2011", дзе таксама ўручаць прызы юным удзельнікам ад Беларусі і Расіі.-0-