Дзень сурка будуць адзначаць і ў Віцебску
Віцебск цяпер зможа адзначаць свой Дзень Сурка. Віцебскі заапарк набыў маладую пару байбакоў, або стэпавых суркоў у цэнтры па развядзенні гэтых жывёл у Падмаскоўі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар заапарка Ірына Арлова.
Маладая пара набыта за спонсарскія сродкі і прыбыла ў Віцебск у гэтыя выхадныя. Цяпер жывёлы знаходзяцца на 30-дзённым каранціне, пасля чаго іх паспрабуюць пакласці ў спячку. Так што наведвальнікі заапарка змогуць убачыць новасёлаў толькі ў лютым, калі жывёлы прачынаюцца і выбіраюцца з норы. У Амерыцы ў гэты час традыцыйна адзначаецца Дзень Сурка, за якім трэба назіраць, каб вызначыць блізкасць наступлення вясны.
Байбакі сталі не першым набыццём Віцебскага заапарка ў гэтым годзе. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікаў новасел з ліку драпежнікаў - ягуар Яго. Таксама вясной тут пасяліўся паўднёваамерыканскі вярблюд Петруша, якога даставілі з Гродна па праграме абмену паміж заапаркамі.
Байбак, або бабак, або звычайны (стэпавы) сурок (лац. Marmota bobak) - грызун роду суркоў, жыхар цалінных стэпаў Еўразіі, адзін з самых буйных бялковых: даўжыня яго цела 50-70 см, маса нажыравалых самцоў дасягае 10 кг.
Кацярына Князева