Дзень ВДВ і спецаперацый адзначылі ў Віцебску




Пасля мітынгу вайскоўцы і іх папярэднікі прайшлі па вуліцы Калініна і праспекце Фрунзе да размяшчэння 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Па ходзе запрашалі ўсіх жадаючых наведаць свята і выкрыквалі лозунгі «ВДВ — сіла!» і «Слава Маргелаву!».






На плацу злучэння правялі цырымонію ўзнагароджання выдатных салдат, прапаршчыкаў і афіцэраў узнагародамі і падзякамі мясцовай улады, камандавання СА і брыгады. Са святам усіх датычных павіншавалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, прадстаўнікі гарадской улады і камандавання сіл спецыяльных аперацый і злучэння.
Па завяршэнні афіцыйнай часткі прайшлі паказальныя выступленні, у тым ліку байцоў разведроты, было разыграна некалькі баявых эпізодаў. Напрыклад, гвардзейскае падраздзяленне прадэманстравала, што здольна аператыўна знішчыць незаконнае узброенае фарміраванне, якое ўварвалася ў краіну.






























"Віцебскія весці", фота "БелТА"