Дэпутацкі корпус Дубровеншчыны прааналізаваў рэалізацыю Указа «Аб пустуючых і старых дамах»

Депутатский корпус Дубровенщины проанализировал реализацию Указа «О пустующих и ветхих домах»
У мэтах навядзення парадку на зямлі ў краіне рэалізуецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 357 «Аб пустуючых і старых дамах», у сакавіку 2021 года прыняты Указ №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі», распрацаваны Праграмы добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў. Гэтыя дакументы з'яўляюцца стратэгічнымі ў рабоце па навядзенні парадку на зямлі.

 


Прамежкавыя вынікі работы ў гэтым напрамку і задачы на перспектыву абмеркавалі на выязным пасяджэнні прэзідыума Дубровенскага Савета дэпутатаў. У рабоце прэзідыума прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Віктар Зайцаў і намеснік начальніка ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Гузікаў.

З сістэмай работы па выяўленні і зносе старых і пустуючых дамоў, а таксама далейшым эфектыўным выкарыстанні вызваленых зямельных участкаў прысутных азнаёмілі намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Шатраўка і намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання Елізавета Мінькова.

Затым дэпутаты пабывалі ў населеных пунктах раёна і паглядзелі, як праходзіць гэтая работа на месцах: населеных пунктах Вечарына і Пасудзьева.

"Дняпроўская праўда".