Дэпутаты і профільныя прафсаюзы абмяркуюць пытанні сістэмы адукацыі на пасяджэнні ў Полацку

Депутаты и профильные профсоюзы обсудят вопросы системы образования на заседании в Полоцке

Дэпутаты і прадстаўнікі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі абмяркуюць сёння ў Полацку пытанні павышэння якасці і ўмоў працы педагогаў, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Двухдзённае выязное сумеснае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы і Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адбудзецца ў Полацкім райвыканкаме. На парадку дня – узаемадзеянне мясцовых органаў улады, структур кіравання адукацыяй і галіновага прафсаюза па развіцці прафесійнага патэнцыялу і павышэнні статусу, паляпшэнні эканамічнага становішча педагогаў на прыкладзе Віцебскай вобласці. Размова пойдзе аб абароне інтарэсаў работнікаў усіх устаноў адукацыі, уключаючы дашкольныя. Будуць разгледжаны вынікі, да якіх вядзе ўдасканаленне заканадаўства краіны па забеспячэнні сацыяльных гарантый работнікам сістэмы адукацыі.

Прафсаюзныя камітэты з іншых абласцей падзеляцца вопытам па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў сваіх членаў, а прафкамы ўстаноў адукацыі раскажуць аб рабоце ў інтэрнатах. Таксама для ўдзельнікаў пасяджэння падрыхтавана культурна-пазнавальная праграма з наведваннем музея кнігадрукавання, Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, Сафійскага сабора.

Екацярына Князева, БЕЛТА.