Дэпутаты мясцовых саветаў павінны адстойваць і рэалізоўваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў - А.Косінец
"Нельга толькі канстатаваць недахопы, неабходна шукаць шляхі іх выпраўлення і выпраўляць", - падкрэсліў губернатар. Зноў абраным дэпутатам трэба будзе надаць пільную ўвагу развіццю аграпрамысловага комплексу, эфектыўнай працы сельгас арганізацый, спрыяць развіццю асабістых падсобных гаспадарак. Без увагі дэпутатаў не павінны застацца прамысловасць, транспарт, жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўніцтва. "Пара пераходзіць да жывой працы", - канстатаваў Аляксандр Косінец.
12 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Функцыя дэпутата мясцовага Савета - прадстаўляць, адстойваць і рэалізоўваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, сказаў на першай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нельга толькі канстатаваць недахопы, неабходна шукаць шляхі іх выпраўлення і выпраўляць", - падкрэсліў губернатар. Зноў абраным дэпутатам трэба будзе надаць пільную ўвагу развіццю аграпрамысловага комплексу, эфектыўнай працы сельгас арганізацый, спрыяць развіццю асабістых падсобных гаспадарак. Без увагі дэпутатаў не павінны застацца прамысловасць, транспарт, жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўніцтва. На думку Аляксандра Косінца, дэпутаты павінны праявіць зацікаўленасць у тым, як працуюць прадпрыемствы ў іх акругах, якія ўмовы ствараюцца для работнікаў і, пры неабходнасці, заслухоўваць несумленных кіраўнікоў на пасяджэннях профільных камісій. "Пара пераходзіць да жывой працы", - канстатаваў Аляксандр Косінец.
Старшыня аблвыканкама прааналізаваў ход выканання ў рэгіёне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў студзені-красавіку бягучага года і паведаміў, што па выніках чатырох месяцаў тэмп росту прамысловай вытворчасці па камунальных прадпрыемствах перавысіў 107%, экспарт у першым квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 30%. "У нас ёсць усе падставы ў першым паўгоддзі выйсці на выкананне прагнозных паказчыкаў", - упэўнены ён.
Зыходзячы з кадравага патэнцыялу дэпутацкага корпуса, Аляксандр Косінец выказаў упэўненасць, што народным абраннікам па сілах выканаць пастаўленыя задачы і вывесці вобласць на перадавыя рубяжы ў рэспубліцы.
На першай сесіі дэпутатаў аблсавета быў абраны старшыня абласнога Савета. Ім стаў Аляксандр Ацясаў. Дэпутаты таксама зацвердзілі прыкладныя палажэнні аб органах тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і план работы аблсавета на год.-0-