Дэпутаты мясцовых саветаў павінны выконваць свае абяцанні і больш працаваць з людзьмі - А.Лукашэнка
27 красавіка, Петрыкаўскі раён / Людміла Сац - БЕЛТА /. Абраныя дэпутаты мясцовых саветаў павінны выконваць свае абяцанні і больш працаваць з людзьмі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з жыхарамі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ведаю, што выбары адбыліся практычна ва ўсіх акругах. Выбраны нармальныя, здольныя працаваць людзі. Ёсць, праўда, і апазіцыянеры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта выклікала пэўную занепакоенасць у шэрагу чыноўнікаў. "Я ім кажу: супакойцеся, бо апазіцыя не аднастайная, яна розная, там таксама ёсць нармальныя людзі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён лічыць, што калі людзі прагаласавалі за такога чалавека, то, напэўна, яны яго ведаюць і давяраюць яму.
"Ёсць апазіцыя, іх, праўда, няшмат. Яны не вельмі і хацелі, каб іх выбралі", - дадаў Прэзідэнт.
"У цэлым, наколькі я інфармаваны, у нас выбраны нармальны дэпутацкі корпус на ўсіх узроўнях", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-