Дэпутаты перадалі Віцебскаму абласному радзільнаму дому партыю сродкаў індывідуальнай абароны

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання ад Віцебскай вобласці выступілі з ініцыятывай за ўласныя грошы закупіць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў. Акцыю падтрымаў іх калега і беларускі тэлевядучы Тенгіз Думбадзэ, які перадаў спецыяльныя шчыткі для твару. Свой уклад зрабіла прадпрыемства «Праца-Віцебск»: калектыў не толькі выканаў заказ парламентарыяў на пашыў ахоўных касцюмаў, але і бязвыплатна перадаў частку вырабаў.

У выніку каля 60 спецыяльных камбінезонаў, больш за 100 ахоўных экранаў для твару і партыю бахіл даставілі Віцебскаму абласному клінічнаму радзільнаму дому, частку шчыткоў дэпутаты маюць намер завезці яшчэ і на гарадскую станцыю хуткай дапамогі. 

– Дадзенай акцыяй мы хацелі выказаць падзяку ўрачам у асобе калектыву радзільнага дома, якія сёння працуюць з людзьмі, што заразіліся вірусам. Усе нашы медработники – героі, якімі мы ганарымся. Таксама мы хацелі паказаць сваю падтрымку, разам мы пераможам любую бяду, – рэзюмаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мікалайкін.

Галоўны ўрач радзільнага дома Алена Леановіч падзякавала дэпутатаў за аказаную дапамогу і пажадала ўсім здароўя.

Атрыманая партыя сродкаў абароны паслужыць запасам, які дазволіць калектыву спакойна працаваць, прафесійна выконваючы свой абавязак.  

У абласным радзільным доме працягваюць з'яўляцца на свет малышы. Так, з 20 па 27 красавіка ў сценах установы нарадзілася 11 дзяцей, у тым ліку дзве двайні.

"Віцебскія весці".