Дэпутаты зацвердзілі змены ў бюджэт Віцебскай вобласці

Складваючыяся тендэнцыі ў эканоміцы і па выкананні бюджэту вобласці пастаянна патрабуюць прыняцця дзейсных мер па аптымізацыі расходаў, пераразмеркавання іх па найбольш актуальных напрамках з выкарыстаннем рэзерваў на ўсіх узроўнях бюджэтнай сістэмы. Гэтым пытанням была прысвечана пазачарговая сесія абласнога Савета дэпутатаў, якая прайшла 21 верасня.

Дэпутаты зацвердзілі шэраг змяненняў у бюджэт вобласці, якія накіраваны на прывядзенне ў адпаведнасць з даходамі планаў па расходах, удакладненне крыніц фінансавання і аператыўнае вырашэнне шэрагу бягучых праблем жыццядзейнасці рэгіёна.

У прыватнасці, у выглядзе міжбюджэт-ных трансфертаў перадаюцца дадатковыя сродкі Дубровенскаму райвыканкаму на фінансаванне падрыхтоўчых работ да свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017», Пастаўскаму райвыканкаму – на добраўпарадкаванне інфраструктуры і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы турысцка-спартыўнага комплексу «Азёркі».

Акрамя таго, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама дадаткова атрымае 7,2 млн рублёў на выплату надбавак за здадзеную прадукцыю. Дадатковых фінансавых расходаў з бюджэту запатрабавалі работы па рэалізацыі Указа кіраўніка дзяржавы ад 25 жніўня №320 «Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці». Пры з'яўленні магчымасцей прымаюцца меры па пагашэнні крэдыторскай запазычанасці і дадатковаму ўліванню грашовых рэсурсаў у будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры, якія фінансуюцца з абласнога бюджэту, у прыватнасці, у раёнах жылой забудовы.

Як адзначыў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення абл-выканкама Барыс Кічаноўскі, з пачатку года ўдалося скараціць даўгі бюджэту на суму 17 млн рублёў, якія на 1 верасня склалі 27 млн.

Да-кладваючы дэпутатам аб ходзе выканання бюджэту вобласці за 8 месяцаў, Барыс Кічаноўскі адзначыў недастатковыя тэмпы паступленняў грошай па шэрагу даходных крыніц, што абумоўлена запаволеннем тэмпу росту валавога рэгіянальнага прадукту. Усяго за гэты перыяд у мясцовыя бюджэты залічана 714 млн руб., або менш за 62% да гадавога плана даходаў.

Сітуацыя вымушае сканцэнтраваць рэсурсы на выкананні першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (зар­плата, адпускныя, медыкаменты, датацыі і выплаты трансфертаў насельніцтву і г. д.), а гэта больш за 70% у структуры выдаткаў казны.

Сяргей Анто­наў. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».