Дэпутаты Віцебскага аблсавета пагадзіліся павялічыць плошчу Віцебска на 3 тыс. га

10 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла — БЕЛТА/. Дэпутаты Віцебскага аблсавета ўзгаднілі перадачу часткі зямель прыгарадных сельсаветаў у адміністрацыйнае падпарадкаванне Віцебскага гарсавета і Віцебскага гарвыканкама. Рашэнне аб гэтым сёння прынята на чарговай сесіі аблсавета, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Такім чынам, плошча абласнога цэнтра можа павялічыцца больш чым на 3 тыс. га. Выконваючы абавязкі кіраўніка землеўпарадкавальнай службы Віцебскага аблвыканкама Ігар Лявонкаў растлумачыў дэпутатам, што гэта рашэнне выклікана ўзрастаючымі аб'ёмамі жыллёвага будаўніцтва ў Віцебску, а таксама попытам на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Напрыклад, 600 чаргавікоў хацелі б будаваць індывідуальнае жыллё, і ім для гэтага неабходны зямельныя ўчасткі. Разам з тым Ігар Лявонкаў адзначыў, што ўключэнне зямельных участкаў грамадзян у гарадскую рысу Віцебска не цягне спынення права карыстання, права пажыццёвага спадчыннага валодання гэтымі зямельнымі ўчасткамі і права прыватнай уласнасці. -0-