Дрэвы ў Полацку ператвараюць у арт-аб'екты

Каля 30 удзельнікаў арт-праекта "Арнаменты на дрэвах" пакінуць свой след у Полацку.

Як паведамілі ў Полацкім райвыканкаме, 7 жніўня мастакі нанясуць дэкаратыўныя кампазіцыі на 10 дрэў. Свае аўтографы на дрэвах у Полацку пакінуць не толькі палачане, але і прадстаўнікі Браслава, Віцебска і Нінбурга (Германія). Яны ўпрыгожаць расліны арнаментамі, якія будуць складацца з кропак, ліній, кругоў, ромбаў і г.д. "Па папярэдніх разліках, на выкананне мастацкай работы спатрэбіцца 10 кілаграмаў садовай пабелкі і 10 пачак гуашы. Дрэвы будуць распісваць фарбамі, якія не нанясуць ім шкоды", - падкрэслілі ў прэс-службе. Сам працэс роспісу змогуць назіраць усе ахвотныя.

Мэта мерапрыемства - азнаёміць гледачоў з разнастайнымі відамі арнаменту, прыцягнуць да мастацтва і паказаць узоры, якія могуць быць выкарыстаны ў практычнай рабоце выхаванцамі мастацкіх школ, аматарамі выяўленчага мастацтва, а таксама мастакамі, якія працуюць у галіне архітэктуры, дэкаратыўнай творчасці і іншых напрамках. "Відавочна і тое, што новыя арт-аб'екты нададуць Полацку асаблівы шарм", - перакананыя ў райвыканкаме.

Арнамент - неад'емная частка мастацтва, мастацкае адлюстраванне светапогляду і культуры многіх народаў. Ён выкарыстоўваецца для афармлення практычна ўсяго, што створана чалавекам, няхай гэта будуць прадметы побыту ці архітэктурныя збудаванні. Арнамент стаіць на першым месцы па здольнасці пранікнення ў розныя віды мастацтва, набываючы новы сэнс, раней з ім не асацыяваўшыся.

Алена Ціханава, БЕЛТА.