Вёска Пераброддзе першай сярод вёсак Віцебскай вобласці атрымала ўласны герб і сцяг

9 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Уласныя геральдычныя сімвалы пачалі распрацоўваць пасёлак і вёскі Віцебскай вобласці, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Рублеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У Віцебскай вобласці 37 адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак маюць уласныя гербы, у тым ліку 26 - сцягі. Афіцыйна зацверджаныя геральдычныя сімвалы ёсць ва ўсіх райцэнтрах, а таксама ў гарадах раённага падпарадкавання. Аднак праца па адраджэнні гісторыка-геральдычных сімвалаў у вобласці працягваецца. Активную працу над стварэннем уласных гербаў пачалі пасёлак Бегамль і вёска Бабінавічы Аршанскага раёна. Піёнерам у стварэнні ўласнай сімволікі сярод малых населеных пунктаў стала вёска Пераброды Мёрскага раёна. Указам ад 2 чэрвеня 2009 года №227 зацверджаны яе герб і сцяг. Гісторыя гэтага населенага пункта налічвае некалькі сотняў гадоў. У 1571 годзе Пераброды атрымалі Магдэбургскае права і ўласны герб. Штуршком да адраджэння геральдычных сімвалаў стаў не толькі энтузіязм мясцовых актывістаў на чале са старшынёй сельсавета, але і развіццё агратурызму ў гэтым населеным пункце. Замежныя турысты з цікавасцю ставяцца да мясцовай гісторыі, а такія важныя сімвалы, як герб і сцяг, могуць стаць яшчэ адной гістарычнай славутасцю. На думку Сяргея Рублеўскага, адраджэнне гістарычных геральдычных сімвалаў спрыяе развіццю цікавасці да гісторыі ўласнай краіны, павышэнню нацыянальнай самасвядомасці. -0-