Дзесяць маладых навукоўцаў сталі лаўрэатамі прэміі Віцебскага аблвыканкама

2 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Дзесяць маладых дзеячаў навукі ўзнагароджаны сёння прэміямі і дыпломамі лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Мэта конкурсу - стымуляваць удзел моладзі ў перспектыўных навуковых даследаваннях і распрацоўках, актывізаваць прыток кадраў у навуку. У намінацыі "Фундаментальныя даследаванні" сталі матэматыкі Віцебскага дзяржуніверсітэта Алена Залесская і Сяргей Вараб'ёў, Святлана Лесавіч з Полацкага дзяржуніверсітэта і Аляксандра Субоціна з Віцебскай дзяржветэрынарнай акадэміі. У намінацыі "Прыкладныя даследаванні" прэміі ўдастоены Вікторыя Зайцава з Віцебскага дзяржуніверсітэта, Дзмітрый Мачыхо і Сяргей Какойчанка з інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі, Віталь Міраненка з Віцебскай дзяржветэрынарнай акадэміі. У асобную намінацыю выдзелены распрацоўкі маладых вучоных у сферы эканоміі і беражлівасці. Аляксей Карпенка і Алена Кулажэнка атрымалі ўзнагароду за "тэхналогію атрымання камбінаваных валокназмяшчальных пліт з выкарыстаннем тэкстыльных адходаў". У Віцебскай вобласці працуюць 1,2 тыс. вучоных. Навукова-даследчыя ўстановы вобласці прадстаўлены навукова-даследчым цэнтрам рэгіянальнага развіцця і інстытутам тэхнічнай акустыкі НАН. У Прыдзвінне 5 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаюцца больш за 27 тыс. студэнтаў.-0-