Дзесяць нелегалаў за чацвёра сутак спрабавалі перасекчы мяжу з ЕС у Браслаўскім раёне
Дзесяць нелегальных мігрантаў за чацвёра сутак затрымалі вайскоўцы Полацкага пагранатрада ў Браслаўскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
Увечары 11 лістапада ў Браслаўскім раёне былі выяўленыя двое замежнікаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы дзяржграніцу Беларусі з ЕС. У ноч з 12 на 13 лістапада падобную спробу хацелі зрабіць яшчэ трое замежнікаў-нелегалаў. А праз суткі ўжо пяцёра замежных гасцей Беларусі хацелі незаконна трапіць у ЕС. Сувязь паміж трыма групамі яшчэ трэба будзе высветліць пасля правядзення разбіральніцтваў. Пакуль устаноўлена, што ўсе яны прыляталі самалётам у Мінск, затым на таксі прыязджалі ў Браслаўскі раён Віцебскай вобласці.
Пры сабе мелі пашпарты, невялікую грашовую суму і компасы. Самаму старэйшаму з дзесяці затрыманых было 48 гадоў, самаму малодшаму – 22 гады. Нарушальнікі аплацілі штрафы. З пачатку года вайскоўцамі Полацкага пагранатрада затрымана 77 парушальнікаў мяжы.