Дзесяць аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу з'явяцца паблізу Віцебска, Полацка і Оршы ў 2015-2016 гадах
План мерапрыемстваў па развіцці прыдарожнага сэрвісу паблізу гарадоў Віцебск, Полацк і Орша на 2015-2016 гады распрацаваны ў Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА выконваючая абавязкі намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Святлана Астаніна.
Усяго запланавана ўзвядзенне 10 разнапланавых аб'ектаў - ад аўтастаянак да АЗС і комплексных пунктаў прыдарожнага сэрвісу. Па ўсіх маецца зацверджаная праектна-каштарысная дакументацыя, непасрэдна будаўнічыя работы на частцы аб'ектаў пачнуцца ў 2015 годзе.
У Віцебскім раёне узводзіцца дзве АЗС з пунктамі гандлю: адна на 19-м км аўтадарогі Р-49 Дымаўшчына-Шапуры, другая - на 9-м км аўтадарогі Р-20 Віцебск-Полацк-граніца Латвійскай Рэспублікі (Грыгораўшчына). А таксама індывідуальны прадпрымальнік мае намер пабудаваць аб'ект прыдарожнага сэрвісу на 65-м км аўтадарогі М-8/Е95 граніца Расійскай Федэрацыі (Езярышча) -Віцебск-Гомель-граніца Украіны (Новая Гута). У комплексе паслуг заяўленыя кафэ, гасцінічныя нумары, стаянка для вялікагрузных аўтамабіляў.
У Аршанскім раёне з'явяцца 4 новыя аб'екты. Інвестарамі выступілі прыватныя фірмы і індывідуальныя прадпрымальнікі. На 67-м кмдарогі Р-87 Віцебск-Орша і на 580-м кмтрасы М-1/Е30 Брэст-Мінск-граніца Расійскай Федэрацыі будуць узведзены прыдарожныя кафэ. А на 575 кмтрасы М-1/Е30 Брэст (Казловічы)-Мінск-граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) з'явіцца крама з кафетэрыем. Адзінае сярод новых аб'ектаў СТА з'явіцца на 157-м кмтрасы М-8/Е95 граніца Расійскай Федэрацыі-Віцебск-Гомель-граніца Украіны.
У Полацкім раёне будуць пабудаваны АЗС на 71,5-м км аўтадарогі Р-46 Лепель-Полацк-граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы), аўтамабільная стаянка з пунктам харчавання на 109,5-м км аўтадарогі Р-20 Віцебск-Полацк-граніца Латвійскай Рэспублікі (Грыгораўшчына) і стаянка велікагрузных аўтамабіляў і аўтобусаў на АЗС №38, размешчанай па той жа аўтадарозе на пад'ездзе да Полацка.
Дадзены план, як адзначыла Святлана Астаніна, з'яўляецца рэалізацыяй рашэння аблвыканкама, вынесенага на вераснёўскім пасяджэнні, дзе адзначаўся недастатковы ахоп прыдарожным сэрвісам асобных участкаў дарог, а таксама, часта, адсутнасць комплекснага падыходу ў гэтай сферы паслуг.
У цэлым у вобласці выкананы нарматыў размяшчэння аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх дарогах з адлегласцю ў 50 км. Праца ў гэтым напрамку вядзецца па рэспубліканскай праграме "Дарогі Беларусі" і падпраграме "Пяцьсот" Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады, згодна з якой павінны быць адкрыты і працаваць 100 сэрвісных аб'ектаў.
Кацярына Князева