Дзесяць прадпрыемстваў і арганізацый занесены на Дошку гонару Віцебскай вобласці па выніках 2009 года
30 красавіка, Віцебск /Сяргей Качатоў - БЕЛТА/. Віцебская вобласць разлічвае выканаць пяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага развіцця да першага лістапада бягучага года, забяспечыўшы такім чынам павышэнне рэальнага ўзроўню жыцця насельніцтва. Пра гэта заявіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў сёння на ўрачыстай цырымоніі занясення на Дошку гонару Віцебскай вобласці і Дошку гонару Віцебска пераможцаў спаборніцтва па выніках 2009 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гонар за працу з'яўляецца асновай жыцця нашай дзяржавы, падкрэсліў старшыня аблсавета. Менавіта дзякуючы людзям працы вобласць дасягае поспехаў і сапраўдных перамог. Сёння, калі даводзіцца вырашаць пытанні пашырэння рынкаў збыту, мадэрнізацыі вытворчасці, выпуску канкурэнтаздольнай высокатэхналагічнай прадукцыі, асабліва цэняцца ініцыятыва і наватарства. Кожнаму жыхару вобласці ёсць дзе прымяніць свае таленты і здольнасці, упэўнены Аляксандр Ацясаў.
Сёлета вобласць узяла павышаныя абавязацельствы нарасці на чвэрць выпуск прамысловай прадукцыі, павялічыць у паўтара раза экспарт, узвесці 850 тыс. кв.м жылля і атрымаць ураджай у 1,5 млн.т збожжа. Акрамя таго, у вобласці пачата работа над канцэпцыяй праграм прамысловай вытворчасці, аграрнай, развіцця сельскіх тэрыторый і шэрагу іншых. Але без якаснай працы і эфектыўнай кіраўніцкай дзейнасці планы застануцца проста пажаданнямі, адзначыў кіраўнік аблсавета.
"Заўсёды вынік забяспечваюць людзі, наш залаты фонд", - падкрэсліў Аляксандр Ацясаў. Невыпадкова ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў спаборніцтва праходзіць напярэдадні важнага свята вясны - 1 Мая. Акрамя таго, усе бліжэй галоўнае вясновае свята - 9 Мая, а ў год 65-годдзя Вялікай Перамогі сённяшняе мерапрыемства з'яўляецца своеасаблівым працоўным справаздачай перад пераможцамі ў той вайне, лічыць старшыня аблсавета.
На Дошку гонару Віцебскай вобласці занесены 10 прадпрыемстваў і арганізацый: ЗАТ "Медыцынскае прадпрыемства "Сімург", Віцебскі завод сантэхзагатоўкі - філіял ЗАТ "Трэст Белсантэхмантаж №1", праектнае прадпрыемства "Інстытут Віцебскграмадзянпраект", камунальнае гандлёвае прадпрыемства "Базіс" (Наваполацк), Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі філіял Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі і гімназія №8 Віцебска, Цэнтр культуры "Віцебск", Віцебскі Палац спорту - філіял спартыўнай установы "Віцебскі хакейны клуб", Наваполацкая цэнтральная раённая бальніца.
Пераможцамі спаборніцтва ў абласным цэнтры прызнаны 17 прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку РУВП "Віцебскхлебпрам", СЗАТ "Фірма "Амега", РУВП "Віцебскі досвітак", ААТ "Жылбуд", гімназіі №1 і №5, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.Машэрава, Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс.
Усім пераможцам уручаны ганаровыя пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару, а таксама яны заахвочаны грашовымі прэміямі ў памеры 100 базавых велічынь. Акрамя таго, прадстаўнікі гэтых прадпрыемстваў і арганізацый запрошаны сёння на ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Святу працы, у Віцебскую абласную філармонію.-0-